Старонка:Вянок (1913).pdf/42

Гэта старонка не была вычытаная

* * *

Сумна мне, а ў сэрцы смутак ціха запевае:
„Сьцежка ў полі пралегае, траўкай зарастае.
Каля сьцежкі пахіліўся явар да каліны,—
Там кахаліся калісь-то хлопец і дзяўчына.
Ой, ішла дарога долам, ды ішла і горкай,—
Не схавалася дзяўчына ад тэй долі горкай:—
Бо ляжыць яе дарожка, траўкай зарастае;
Сумна глянуць, цяжка бачыць, жаль душу праймае“.