Старонка:Вянок (1913).pdf/43

Гэта старонка не была вычытаная

* * *

Ня кувай ты, шэрая зязюля,
Сумным гукам у бары;
Мо і скажэш, што я жыці буду
Але лепш не гавары.
Бо ня тое сьведчыць маё сэрцэ,
Грудзі хворые мае;
Боль у іх мне душу агартае,
Думцы голае падае.
Кажэ, што нядоўга пажыву я,
Што загіну без пары…
Прыляці-ж тады ты на магілу,
Закувай, як у бары.