Старонка:Вянок (1913).pdf/45

Гэта старонка не была вычытаная

* * *

Сэрцэ ные, сэрцэ кроіцца ад болю:
Ой, пайду я c цеснай хаты ў тое поле.
Ў чыстым полі вецер вее, павевае,—
Ты пакінь мяне, нуда мая немая!
Я тады-б у песьні звонкай, салаўінай
Выліў тугу і на вецер буйны кінуў,
І развеяў бы яе ён па раздольлі,
Каб ні ўбачыць мне ніколі ўжо нядолі.