Старонка:Вянок (1913).pdf/46

Гэта старонка не была вычытаная

ВЕЧЭР.

Месяц круглы ўстаў на небі,
Блішчыць не высока,
Ўвесь чырвона-жоўты, бытцым
Пугачова вока.
З мілым, задушэўным зыкам
Важкі хрушч летае;
Пра несшчаснае каханьне Нехта запевае.
Голас полем пракаціўся,
У бары аддаўся:
„А дзе-ж тая крынічэнька,
„Што голуб купаўся?“—
І снуюцца сумна ў сэрцы,
Ўюцца адгалоскі
Горкай песьні, простай песьні
Беларускай вёскі…