Старонка:Вянок (1913).pdf/47

Гэта старонка не была вычытаная

Нізка вершоу „Старая Беларусь“.

Усё прайшло, мінула
Як і не было,
У капцох праснула,
Зельлем зарасло
Я. Купала.

ЛЕТАПІСЕЦ.

Душой стаміўшыся ў жыцьцёвых цяжкіх бурах,
Свой век канчаю я у манастырскіх мурах
І пільна летапісь другі ўжо год пішу:
Старанна літэры малые вываджу
І спісваю усё ад слова і да слова
З даўнейшых граматак пра долю Магілёва.
І добрые яго, і кепскіе дзела
Апаведаю тут. Так рупная пчэла
Умее ў соты мёд сабраць і з горкіх кветак.
І бачэннаму мной—я годны веры сьведак.
Хай тые ведаюць, што з‘явяцца па нас,
Ўсю праўду пра жыцьцё у наш і пройшлы час,
Пра войтоў, лаўнікоў, і райцоў і паспольства,