Старонка:Вянок (1913).pdf/50

Гэта старонка не была вычытаная

КНІГА.

Псалтыр, пакрытую няжорсткай, бурай кожай
Я ўзяў і срэбные засьцёжкі адамкнуў,
Перэчытаў рады кірыліцы прыгожай,
І воску з ладанам прыемны пах пачуў.
Вось псальма сьлічная: „Як той алень шукае
Крыніцы чыстай, так шукаю Бога я“,
Як все сьвежасьцю яе краса жывая!
Як радасна ўсё дальш сьпяшыць душа мая!
І бачу я ў канцы няхітраю прыпіску,
Што. „кнігу гэтую, раб Божы, дзяк Гапон
Дзеля душы спісаў у месту Воўкавыску
У рок сем тысяч сто васьмы с пачатку дзён“.