Старонка:Вянок (1913).pdf/52

Гэта старонка не была вычытаная

БЕЗНАДЗЕЙНАСЬЦЬ.

Скарына, доктар лекарскіх навук,
У доўгай опратцы на вежы сочыць зоры.
Яны спрыяюць! Час! З рухавых рук
Скарыны пье адвар пан земскі пісар хворы.
І ўраз пабачыў ён, што ізумруд
Ў пярсьцёнку залатым на пальцы штось імгліцца,
Што блеску ў ім німа… І з болем: тут
Ён зразумеў, што ўжо к жыцьцю не вараціцца.