Старонка:Вянок (1913).pdf/58

Гэта старонка не была вычытаная

У ВІЛЬНІ.

(Соннэт).

Ліхтарняў сьвет у сіняй вышыне…
Вітрыны… морэ вывесак… як плямы
Аннонсы і плакаты на сьцяне.
Кіпіць натоўп на жорсткім вулак дне!
Снуюць хлапцы, суюшчые рэкламы…
Разносчыкі крычаць ля кожнай брамы…
Грук, гоман, гул, —уcё ракой імкне.
А дальш — за радам касс, ламбардаў, банкаў, —
Агні вакзала… па̀вадка хурманкаў…
Віры людзей… сіпяшчы паравоз…
Зялёны семафор… пакгаўз… склады…
Заводаў коміны пад цьмой нябёс…
О, горада чароўные прынады!