* * *
Ад сьпекі пышуць дахі і асфальт, На вуліцы ўёцца пылі грукаціць хурманка, „Каробушку“ пяе дзіцячы альт І надрываецца абрыдлая шарманка.
Хаця бы крышку часу адпачыць! Мо на бульвар пайсьці, сесьць на далёкай лаўцы Здрамнуць, газэту сьвежую купіць І прачытаць усё да імені выдаўцы?