Старонка:Вянок (1913).pdf/64

Гэта старонка не была вычытаная

ДЗВЕ СЬМЕРЦІ.

Учора на Мешчанскай вул. д. № 17
атруцілася сінільным квасам І. І.
Іванова. Прычыны самагубства не
вядомы.

Калі патрыцій сьмерць с прыветам спатыкаў
Прабіўшы жылы на руках,
Дрыжэлі сьпевы флейт, дзень ясны дагараў,
А праз вакно струёю вецер павеваў
І… мігдаловы горкі пах.

Ты, грозны жэрэбій, учора ўзяты зноў,
На срога сьціснутых губах
Ня мгліцца люстра гладзь; застыгла ў жылах кроў;
Скрозь вее цяжкі дым ад спаленых лістоў
І… мігдаловы горкі пах.