Старонка:Вянок (1913).pdf/66

Гэта старонка не была вычытаная

КАГАНЦУ.

Змоўк песьняр, затаіў свае шчырые песьні,
Ен іх болі ужо не пяе.
Але рвуцца яны і калісь на прадвесьні
Лёд халодны ў душэ пад напорам іх трэсьне
І струёй лынуць вершы з яе.
Гэтак часам уходзіць у землю крыніца,
Дзесь у нетрах таёмна бяжыць,
Але мусіць урэшці на волю прабіцца.
Шмат ешчэ па зямлі будзе ліцца — каціцца,
І радзімаму краю служыць.