УПАЛІ З ГРУДЗЕЙ ПАНА БОГА…
Упалі з грудзей Пана Бога, Парваўшыся, пацеркі зор. Яны раскаціліся ў небі, Усыпалі сіні прастор І стуль так маркотна і пільна На край мой радзімы глядзяць… Што-ж там яны, ясные, бачуць? Чаго ўсё дрыжаць і дрыжаць?…