Старонка:Вянок (1913).pdf/71

Гэта старонка не была вычытаная

* * *

Кінь вечны плач свой аб старонцы!
Ня ўжо жэ цёмнай ноччу ты
Не бачыш, што глядзіцца сонцэ
Ў люстэрка—месяц залаты?
Не згасла сонцэ! Сонцэ гляне,
Усіх падыйме ада сна.
Ен, гэты дзень, ешчэ настане,
І ачунее старана!
Я пад яе зімовай маскай,—
Пад сьнегам бачу твар вясны,
І вее верш мой дзіўнай казкай,
І ясны ён, як зорак сны.