Старонка:Вянок (1913).pdf/72

Гэта старонка не была вычытаная

* * *

Зрэзаюць галіны таполі адну за адной…
Без скаргі яны на зямлю чэрадою лажацца,
Бо сьмерць іх патрэбна, каб дзерэва новай вясной
Магло бы хутчэй развівацца.
Таварышы-брацьця! Калі наша родзіна-маць,
Змаганьні з нядоляй патраціць апошніе сілы,—
Ці хваце вам духу ў час гэты жыцьцё ёй атдаць,
Без скаргі ляечы ў магілы?!