* * *
Рушымся, брацьця, хутчэй Ў бой з жыцьцём пакідаючы жах; Крыкі пужлівых людзей Не стрымаюць хай бітвы размах…
Проці цячэньня вады Зможэ толькі жывое паплыць, Хвалі-ж рэкі заўсягды Тое цягнуць, што cкончыло жыць.