* * *
Ўстань, навальніца, мкні нанова, Ўзвый вецер з ёю за адно! У віхру уляціць палова, Пакіне чыстае зярно. Удар, цыклон, удар на морэ, Цалуй яго ў глухое дно, Ўсьплясьні ваду—і пэрлаў горы На берэг выкіне яно.