Старонка:Вянок (1913).pdf/76

Гэта старонка не была вычытаная

* * *

Не блішчыць у чаc змерканьня і ў глыбокай цемні ночы
Дыямант каштоўны,
Але белым днём красою нам чаруе, вабіць вочы
Блеск яго цудоўны.
Бо калі на гэты камень упадзець праменьня сонца,
Ўраз ён блісьне дзіўна
І вясёлкавые іскры разсыпаць пачне бязконца,
Ярка, пераліўна.
Так здаецца ў змроку ночы цёмным і народ мой родны,
Бедны і нешчасны;
Але, як устане сонцэ, ўраз прачнецца дух народны,
І засьвеціць ясна!