* * *
Ой, чаму я стаў паэтам Ў нашай беднай старане? Грудзі ныюць, цела вяне, А спачыць ня можна мне: Думкі з розуму ліюцца, Пачуцьцё з душы бяжыць… Мо за імі кроў палыне І тады ўжо досі жыць!