Калі зваліў дужы Гэркал у пыл Антэя,
Як вецер валіць поўны калос да ральлі,—
Ўдыхнула моц у грудзі сына мацер Гэя,
І вось, цьвярды як дуб, ешчэ чым перш сільнее
Ен напружыўшыся, падняўся ўраз з зямлі.
Паломаны жыцьцём, чэкаючы магілы,
Радзімая земля, прынікнуў я к табе,
І бодрасць ты ўліла ў слабеючые жылы,
Зварушыла маей душы дрэмаўшай сілы,
І мейсца ў ёй с тых пор німа ўжо больш жальбе.
|