* * *
Бледны, хілы ўсё-ж люблю я Твой і мудры і кіпучы верш, Анакрэон! Ен у жылах кроў хвалюе, Ў ім жыцьцё струёю плешчэ, вее хмелем ён
Берш такі,—як дар прыроды— Вінаграднае, густое, цёмнае віно: Дні ідуць, праходзяць годы,— Але ўсё крапчэй, хмяльнее робіцца яно.