Старонка:Вянок (1913).pdf/83

Гэта старонка не была вычытаная

* * *

Мудрай прамовы
Мёд залацісты,
Поўные соты
Мне да спадобы;

Але ня меней
Сэрцу панадны
Мёд сваім хмелем
Сьветлым і тонкім.