* * *
Дзе вы, лясоў, палёў цьвяты? Вас холад загубіў! Чаму-ж ён срэбные цьвяты На гэтым шкле ўзрасьціў?
Ім, бледным, мёртвым не збудзіць Былога пачуцьця, Як не змагу яго збудзіць Халодным вершам я.