* * *
Калі ў ракавіну цёмную жамчужніцы Упадзе пясчынка хоць адна,— Жомчугом патро́ху робіцца яна! Калі ў дух мой западзе і заварушыцца, — Там кавалак грубаго жыцьця, — Ў жомчуг звернецца ён сілай пачуцьця!