* * *
Сьвеча бліскучая зіяе, Каб разступілася імгла; Ў яе агню—краса жывая,— Яна прыгожа і сьветла.
Ў блізі матыль дрыжыць ад болю Прываблены з імглы агнём, Ен рынуўся туды бяз волі І сьмерць сваю спаткаў у ём.
Сьвеча гарыць. З яе ліецца За кропляй кропля як раса, А матылёк ужо ня бьецца: Табе ахвяра ён, краса!