Ведай, брат малады, што ў грудзях у людзей
Сэрцы цьвёрдые бытцым с каменьня.
Разабьецца аб іх слабы верш заўсягды
Не збудзіўшы сьвятога сумленьня.
Трэба с сталі каваць, гартаваць гібкі верш,
Абрабіць яго трэба с цярпеньнем.
Як ударыш ты ім,—ён як звон зазьвініць,
Брызнуць іскры с халодных каменьнеў.