ГУТАРКА С ПАНЕНКАМІ.
„Пабачце! Ластоўка малая Для птушэнят гняздо зрабіла, І клапатліва ўкруг летае,— Аж паглядзець прыемна-міла!“
„Вельмішаноўные паненкі! Тут ёсць напэўна трохі цуду. Ў гняздзечку міленькім і сьценкі, І дно яна зляпіла з бруду“.