Старонка:Вянок (1913).pdf/90

Гэта старонка не была вычытаная

* * *

Dы кажэце мне, што душа у паэта,
Калі спараджае ён дзіўные вершы,
Нябесным агнём абагрэта,
І ў час той між люда ён—першы…
Ах, дзякуй Вам, дзякуй на гэтай прамове;
Душа мая, пэўна, шчасьлівай была бы,
Калі-б я ня ведаў, панове,
Што пекна сьпеваюць і жабы.