* * *
Мы доўга плылі ў бурным моры, І ўраз—жаданная земля! Вы пэўны пуць казалі зоры, Зарука ў тым,—трэск карабля, Што сеў на скалы ў змрочным моры. Прывет жаданная земля! І безтрывожна бачуць зоры, Як тонуць людзі с карабля.