Старонка:Вянок (1913).pdf/95

Гэта старонка не была вычытаная

* * *

Шмат у нашым жыцьці ёсць дарог,
А вядуць яны ўсе да магілы.
І без ясных надзей, без трывог,
Загубіўшы апошніе сілы
Мы сайдзёмся, спаткаемся там
І спытаем сябе: для чаго мы
Па далёкіх і розных пуцях
Адзінока йшлі ў край невядомы?
І чаму пасьпешаліся так,
Напружаючы ўсе свае сілы,
Калі ціха паўзушчы чэрвяк
Ўсё ж дагнаў нас ля самай магілы?