НЕПАГОДАЮ МАЕВАЙ.
Падаюць вішняў цьвяты і разносіць іх вецер халодны; Сьнегам у чорную гразь падаюць вішняў цьвяты. Плачце, галіны, лісты! Загубілі вятры цьвет ваш родны,— Некчаму болі вам жыць. Плачце, галіны, лісты!