Старонка:Вянок (1927).djvu/10

Гэта старонка не была вычытаная

правіла. Узгадаваны на найлепшых узорах сусьветнае літаратуры, захоплены незвычайнай музыкальнасьцю верша Вэрлена, творы якога зь піэтызмам перакладаў на беларускую мову, Багдановіч датуль працаваў над кожным сваім вершам, датуль шліфаваў яго, пакуль не даходзіў да таго, чаго жадаў. А гэты крытык, срогі для другіх, быў асабліва срогім судзьдзёй для сябе самога і вымагаў ад сябе вельмі многа! І затым-та вершы Багдановіча — гэта ідэальныя ўзоры для маладых беларускіх паэтаў. Багдановіч — вялікі вучыцель: ён паказаў, як, маючы ў душы іскру божую, можна выказаць роднай мовай усё, што перажывае, што адчувае ня толькі «народ просты», але і інтэлігент эўрапейскага тыпу. Багдановіч прысвоіў сабе ўсе формы верша, вядомыя ў літаратуры найбольш культурных народаў, даказаўшы гэтым гібкасьць і багацьце беларускае мовы. Бачым у Яго клясычныя пэнтамэтры, зграбныя трыялеты, рандо, паважную актаву, — а Ягоныя санэты з боку тэхнікі вышэй усялякай крытыкі. Ён — мастак формы: Ён зусім апанаваў тэхніку вершаў, падчыніў сабе матэрыял і карыстаўся гэтым зусім сьвядома.

∗          ∗

Праўдзівая краса прамаўляе да душы і сэрца кожнага, хто здолен яе адчуваць, незалежна ад таго, які народ творыць яе. Нацыянальнае стаецца агульналюдзкім праз укрытую ў ім чыстую красу. Вось чаму творы Багдановіча, хаця і збудаваныя з нацыянальна-беларускіх элемэнтаў, маюць агульналюдзкую цану: як пясьняр чыстае красы,