ВОЗЕРА.
Стаяў калісь тут бор стары І жыў лясун у тым бары. Зрубалі бор, — лясун загінуў. Во‘ сьлед яго ад тэй пары: Сваё люстэрка ён пакінуў.
Маўляў у іншы сьвет вакно Ляжыць, спакойнае, яно, Жыцьцё сабою адбівае І ўсё, што згінула даўно, У цёмнай глыбіні хавае.