Старонка:Вянок (1927).djvu/20

Гэта старонка не была вычытаная

НАД ВОЗЕРАМ.

Сонца ціха скацілася з горкі;
Месяц белы заплаканы сьвеціць,
Аглядае бахматыя зоркі,
Цягне з возера срэбныя сеці.

Ў іх русалкі заблуталі косы, —
Рвуць і блутаюць срэбныя ніці,
Ноч плыве над зямлёй, сее росы,
Ноч шапоча русалкам: „засьніце“…