ВАДЗЯНІК.
Сівавусы, згорблены, я залёг між цінай, І гадамі грэюся — сплю на дне ракі. Твар травой аблутаны быццам павучынай, Засыпаюць грудзі мне жоўтыя пяскі.
Над вадой ля берега ціха сьпіць асока, Ды лаза зялёная жаліцца-шуміць, Хвалі ціха коцяцца і бягуць далёка, — І усё навокала сном адвечным сьпіць.