БУРА.
Панурая, вялізная жывёла Па шыры неба ўдаль марудна праплывае. Ўсё сьціхла. Але вось паветра расьсякае Агністы меч і зіхаціць вясёла.
Ударыў ён — і грукат пракаціўся; Мігае грозны меч, удары не змаўкаюць, І ўніз халодныя бічы крыві сьцякаюць, А людзі кажуць: „гэта дождж праліўся“.