Блішчыць у небе зор пасеў; У полі — рунь, і ў небе — рунь. Да рэчкі лецячы, ўзьляцеў Між імі марай белы лунь.
Кажан пранёсься на крылох Стракочуць конікі ў траве, Снуюцца мышы па палёх, Здаецца — ўсё вакол жыве.
Жыцьцё чуваць з усіх старон, Жыцьцём напоўнены ўвесь мрок. Ці-ж загубіў плывучы сон З чырвоных макаў свой вянок?