Старонка:Вянок (1927).djvu/32

Гэта старонка не была вычытаная

СОМНАМБУЛ.

Месяц выплыў над змрочнай, заснуўшай зямлёй,
І павёў яго ў цёмную даль за сабой,
І прывабіў да мглістай, халоднай вады, —
Сэрца білася рыбкай у сеці тады.
Але месяц правёў праз рэкі сьветлы шлях
І разьвеяўся з сэрца дрыжачага жах.
Зіхацела яна — серабра пуціна,
Увадзіла ў той край, дзе пануе вясна,
Доўга, доўга цябе ён чакаў і шукаў,
Але вось час жаданы нярэшце настаў…
І пайшоў ён па шляху, пайшоў аж да дна:
Агарнула яго цішыня, глыбіня.