Дзесь у хмарах жывуць павукі, Што снуюць павучыну дажджа. Кожны тлусты і мягкі такі, Скура сьлізкая, як у вужа, Ў целе стыгне халодная кроў, Злосьць бязцэльная ў круглых вачах… Чу! Чуваць шорах ног павукоў, Аплятаючых сьцены і дах.