Старонка:Вянок (1927).djvu/36

Гэта старонка не была вычытаная

∗        ∗

Ноч. Газьніца гарыць, чырванее
І гарбата, астыўшы, стаіць.
За сьцяной запявае завея,
Сумна бомамі ў полі зьвініць.
З краю ў край яе гул аддаецца.
І чагось усё думаю я,
Што з няволі зімовай там рвецца
Крэпка скутая сьнегам зямля:
Грудзі моцныя цяжка ўздымае,
Ветрам вее, як дыхаць пачне,
Сьнег халодны ў палёх калыхае
І вось-вось свае путы страхне.