Старонка:Вянок (1927).djvu/40

Гэта старонка не была вычытаная

∗        ∗

Падымі угару сваё вока —
І ты будзеш ізноў, як дзіця,
І адыйдуць-адлынуць далёка
Ўсе трывогі зямнога жыцьця.

Ціха тучу блакіт закалыша,
У душы адрасьце пара крыл, —
Узьляціць яна ў сінюю вышу
І ў струях яе змые свой пыл.

Там ня трэба ні шчасьця, ні ласкі,
Там няма ні нуды, ні клапот.
Ты — царэвіч цудоўнае казкі,
Гэта хмара — дыван-самалёт!