Старонка:Вянок (1927).djvu/43

Гэта старонка не была вычытаная

ДОСІ ЎЖО ПРАЦЫ.

Гэй, варушэцеся, коні панурыя,
Досі ўжо працы, бо сонца зайшло!
Ярка-чырвоныя, жоўтыя, бурыя
Боразны ў небе яно правяло.

Хутка ўжо зоркі зірнуць сіняватыя,
Месяц пакрые палі палатном…
Досі ўжо! З вамі вярнуся да хаты я
І пазабудуся сном.