Старонка:Вянок (1927).djvu/45

Гэта старонка не была вычытаная

∗        ∗

Сумна мне, а ў сэрцы смутак ціха запявае:
„Сьцежка ў полі пралягае, траўкай зарастае.

Каля сьцежкі пахіліўся явар да каліны, —
Там кахаліся калісь-то хлопец і дзяўчына.

Ой, ішла дарога долам, ды ішла і горкай, —
Не схавалася дзяўчына ад тэй долі горкай:

Бо ляжыць яе дарожка, траўкай зарастае;
Сумна глянуць, цяжка бачыць, жаль душу
праймае“.