Ня кувай ты, шэрая зязюля, Сумным гукам у бары; Мо‘ і сказаш, што я жыці буду, Але лепш не гавары.
Бо на тое сьведчыць маё сэрца, Грудзі хворыя мае; Боль у іх мне душу агартае, Думцы голас падае.
Кажа, што нядоўга пажыву я, Што загіну без пары… Прыляці-ж тады ты на магілу, Закувай, як у бары.