Старонка:Вянок (1927).djvu/48

Гэта старонка не была вычытаная

∗        ∗

Сэрца ные, сэрца кроіцца ад болю:
Ой, пайду я з цеснай хаты ў тое поле.
Ў чыстым полі вецер вее, павявае, —
Ты пакінь мяне, нуда мая нямая!
Я тады-б у песьні звонкай, салаўінай
Выліў тугу і на вецер буйны кінуў.
І разьвеяў-бы яе ён па раздольлі,
Каб ня ўбачыць мне ніколі ўжо нядолі.