Старонка:Вянок (1927).djvu/55

Гэта старонка не была вычытаная

БЕЗНАДЗЕЙНАСЬЦЬ.

Скарына, доктар лекарскіх навук,
У доўгай вопратцы на вежы сочыць зоры.
Яны спрыяюць! Час! З рухавых рук
Скарыны п’е адвар пан земскі пісар хворы.

І ўраз пабачыў ён, што ізумруд
Ў пярсьцёнку залатым на пальцы штось імгліцца,
Што бліску ў ім няма… І з болем тут
Ён зразумеў, што ўжо к жыцьцю не вараціцца.