Старонка:Вянок (1927).djvu/59

Гэта старонка не была вычытаная

Нізка вершаў „Места“.

Ты — чарователь неустанный,
Ты — не слабѣющій магнитъ.

А. Брюсовъ.

ЎСТУП.

Зьвярнуў калісь Пэгас на вулкі
З прывольных, палявых дарог, —
І пракаціўся топат гулкі
І іскры сыпнулі з-пад ног.

У грудзі кволыя запала
Дачка каменьняў, места мне.
Пачую я тэй іскры жала
І верш аб месьце з сэрца мкне