Старонка:Вянок (1927).djvu/68

Гэта старонка не была вычытаная

ДУМЫ.

Съ Израилем пѣвцу одинъ законъ:
Да не творить себѣ кумира онъ.

Е. Баратынскій.

De queique mot profond tuot homme est le disciple.

С.Е.ПАЛУЯНУ.

Глянь, як зорка у цемні ляціць,
Ўсіх чаруючы сьветлам сваім,
Быццам зьмей залаты зігаціць,
І стухае у небе глухім.
Але ўспомніць яшчэ зорку сьвет,
Бо у сэрцах гарыць яе сьлед.
Так свабодна, так ярка пражыць —
Лепшай долі няма на зямле.
Ўсё кругом на мамэнт асьвяціць, —
І пагаснуць у цёмнай імглі.
Ўсё зьнікае, праходзіць, як дым,
Сьветлы-ж сьлед будзе вечна жывым.