Кінь вечны плач свой аб старонцы! Няўжо-жа цёмнай ноччу ты Ня бачыш, што глядзіцца сонца Ў люстэрка — месяц залаты?
Не згасла сонца! Сонца гляне, Усіх падыме ада сна! Ён, гэты дзень, яшчэ настане, — І ачунее старана!
Я пад яе зімовай маскай — Пад сьнегам — бачу твар вясны, І вее верш мой дзіўнай казкай, І ясны ён, як зорак сны.