Рушымся, брацьця, хутчэй Ў бой з жыцьцём, пакідаючы жах; Крыкі пужлівых людзей Ня стрымаюць хай бітвы размах…
Проці цячэньня вады Зможа толькі жывое паплыць, Хвалі-ж ракі заўсягды Тое цягнуць, што скончыла жыць.