Нашых дзядоў душылі абшары лясоў,
Не давалі ім жыці праўдзівым жыцьцём,
І яны тыя пушчы звадзілі агнём,
Іх кругом падпаліўшы з далёкіх канцоў.
І пылалі па нашаму краю лясы,
Покуль сонца здалела ўсё ў ім асьвяціць;
І сьвятлей і прасторней тады стала жыць,
А на попеле буйна ўзрасьлі каласы.
З гэтых дзядоў суворых прыклад нам-бы
ўзяць, —
Ня хіліцца з бяды, ня пужацца агня,
Бо мы толькі тады дачакаема дня,
Калі нас ня здалее змаганьне зьлякаць.